Ворнянских яблок хватит на весь район

13:00 / 19.11.2013
А на самой справе, чаму гэта беларус павінен есці польскія яблыкі? Што, мы самі не ўмеем пасадзіць сад? Умеем! Прычым у поўнай адпаведнасці з самымі сучаснымі тэхналогіямі.

У 2011 годзе СВК “Варняны” ў рамках рэспубліканскай праграмы садаводства пасадзіў непадалёк ад Беразоўкі першыя 20 гектараў яблыневага саду. У 2012-ым – яшчэ 19 гектараў.
Сёлета першыя яблычкі – няхай сабе і нешматлікія, затое буйныя і крамяныя – ужо выраслі і наліліся. Канешне, наесціся не ўдалося, але сёй-той усё ж паспытаў на смак новыя сарты. Кажуць: смаката!
Між тым, плошча сада сёлета прырасла яшчэ на 11 гектараў і стала складаць роўна палову сотні. А ў адпаведнасці ўсё з той жа праграмай, да канца 2015 года варнянскі сад раскінецца ажно на ста гектарах.
Вось тады ўжо на ўвесь раён хопіць чырвонабокіх, сакавітых пладоў!
Застаецца дадаць, што сродкі на закладку сада выдзяляюцца з дзяржаўнай казны, а саджанцы гаспадарка набывае па тэндарным прынцыпе: у каго найбольш выгадна.
Сёлетняй восенню варнянскія садаводы займаліся пасадкай саджанцаў, вырашчаных у гадавальніку Часлава Станіслававіча Лабачэўскага.


----------------------------------
Ганна ЧАКУР, фота аўтара.