Навучыліся эканоміць ваду

16:03 / 20.12.2011

Увод у Беларусі дыферэнцаванай платы за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення даў магчымасць у кастрычніку бягучага года ў параўнанні з кастрычнікам 2010 года сэканоміць 3,2 працэнта на туп, што складае амаль 1 млн.куб.м вады.


Як адзначыў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун, гэтай эканоміі вады ўдалося дабіцца дзякуючы правільнаму стымуляванню насельніцтва. Таму неабходна і ў далейшым звяртацца да беларусаў і настройваць іх на эканомію іншых паліўна-энергетычных рэсурсаў у краіне. Аднак намеснік міністра лічыць, што ў гэтай сітуацыі жыхары Беларусі павінны праявіць салідарнасць і дзейнічаць разам. «Калі жыльцы адной кватэры пачнуць, напрыклад, прымаць меры па зніжэнні цеплавых страт, дом ад гэтага атрымае зусім нязначную эканомію. Нам трэба дзейнічаць разам», – падкрэсліў ён.
Сёння ў Беларусі праводзіцца шмат работ па зніжэнні паліўна-энергетычных затрат, напрыклад, замена цеплавых сетак і цеплавая мадэрнізацыя будынкаў. Так, па выніках 2005-2010 гадоў спажыванне цяпла ў жылых дамах знізілася на 13 працэнтаў, што згодна з тарыфамі мінулага года складае Br109 млрд. сэканомленых сродкаў насельніцтва, паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


БелТА.