Лучших доярок СПК "Гудогай" поощрили наградами и подарками

10:11 / 03.06.2016
награда ГерманишкиШтогод падчас жніва і вясенне-палявых работ лепшыя аграрыі раёна за плённую працу атрымліваюць узнагароды ад раённай прафсаюзнай арганізацыі. Сёлета Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу  распачаў акцыю “Майстры жывёлагадоўлі”, каб адзначыць работу лепшых даглядчыкаў, даярак, заатэхнікаў, аператараў па штучным асемяненні і ветэрынарных урачоў.

Гэту ініцыятыву адразу падтрымаў райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама. На мінулым тыдні Падзячныя пісьмы і памятныя падарункі атрымалі чатыры аператары машыннага даення МТК “Германішкі”.

Апошнія гады СВК “Гудагай” узначальвае раённы табель малочнай вытворчасці, таму ўзнагароджванне працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны распачалося менавіта з гэтай гаспадаркі.

Ванда Уладзіміраўна Ягорава Ванда Уладзіміраўна Ягорава


Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Францаўна Каспяровіч і яго бухгалтар Святлана Віктараўна Кацяш са словамі віншавання і падарункамі завіталі на малочна-таварны комплекс “Германішкі”.

Ніна Іосіфаўна Сальмановіч Ніна Іосіфаўна Сальмановіч


– З ранняй вясны і да позняй восені ў цэнтры ўвагі знаходзяцца аграрыі, – сказала Вольга Віктараўна. – Між тым не менш за іх у кожную пару года плённа працуюць работнікі жывёлагадоўлі.

Ірына Эдвардаўна Свіла Ірына Эдвардаўна Свіла


Прымаючы віншаванні, аператар машыннага даення Алена Георгіеўна Ельяшэвіч адзначыла, што праца ёй заўсёды ў радасць. Даярка падзякавала раённаму кіраўніцтву, старшыні СВК “Гудагай” і прафсаюзнай арганізацыі за ўвагу.

Алена Георгіеўна Ельяшэвіч Алена Георгіеўна Ельяшэвіч


 

Акцыя “Майстры жывёлагадоўлі” працягнецца да канца 2016 года. Штомесяц узнагароды будуць знаходзіць сваіх герояў – лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.

Адным радком

На МТК “Германішкі” валавы надой з пачатку года склаў больш за  1 700 тон.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.