В Островецком районе полным ходом идёт посевная кампания

07:00 / 25.04.2013

Ну вось і здзейснілася! Спрадвечнае кола жыцця дашчоўкнула нарэшце да адзнакі “Сяўба-2013”. І наваколле загуло на розныя галасы. І на полі стала цесна ад тэхнікі: збіраецца каменне, уносяцца мінеральныя ўгнаенні, праводзіцца культывацыя, а апошнюю кропку ставяць пасяўныя агрэгаты – апладняюць зямлю насеннем, якое абавязкова стане хлебам новага ўраджаю.
Першым на Астравеччыне ў мінулую пятніцу выйшаў на веснавую ніву СВК “Гудагай”. Ён і лідзіруе на пасяўной – у актыве гаспадаркі ўжо 200 гектараў будучых аўсяных і ячменных палёў. Заўтра гаспадарка прыступае да засявання збожжавых гадавальнікаў.