Абяцаны банкамат трэба пачакаць

10:08 / 04.02.2019

У газеце «Астравецкая праўда» №64 ад 22 жніў­ня 2018 г. кіраўніцтва Беларусбанка абяцала астраў­чанам да канца 2018 года ўстанавіць банкамат, які быў дэмантаваны ў сувязі з рамонтам будынка. 

На календары ўжо люты 2019-га, а банкамат так і не з’явіўся. 

За чым справа стала? – пацікавіўся карэспандэнт газеты.

5543.jpg

Сітуацыю патлумачыла дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №417 ААТ «Беларусбанк» г. Астраўца Ірына Уладзіміраўна Дамброўская:

– Пытанне набыцця банкаматаў знаходзіцца ў распараджэнні га­лаў­нога офіса Беларусбанка ў Мінску, які перанёс закупкі на 2 квартал бягучага года. Як толькі банкамат будзе набыты, ён, як і было запланавана, будзе ўстаноўлены ў адміністрацыйным будынку нашага цэнтра банкаўскіх паслуг. 

Текст: