Астравецкія школьнікі стануць удзельнікамі фінасавай алімпіяды

09:20 / 05.11.2018
Раённы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці, арганізатарам якога сталі аддзел адукацыі і раённыя філіялы Беларусбанка і Белаграпрамбанка,  сабраў у сярэдняй школе №2 удзельнікаў з усіх школ раёна. 

Юнакам і дзяўчатам давялося адказаць на мноства пытанняў, рашыць некалькі фінансавых задач і праявіць эрудыцыю перш, чым дайсці да жаданай перамогі.
І фінансавая ўдача не прымусіла сябе доўга чакаць. Найлепшы вынік у алімпіядзе прадэманстравала гімназістка Аліна Вайшнаровіч – у дзяўчыны Дыплом 1 ступені. Другое месца заняла гімназістка Анастасія Шыленка, трэцяе падзялілі Дар’я Тарашкевіч з Гудагайскай СШ і Андрэй Гайдуль з СШ №2.
У сярэдзіне лістапада  Аліна Вайшнаровіч, Анастасія Шыленка  і Дар’я Тарашкевіч  прадставяць Астравеччыну на абласным этапе фінансавай алімпіяды. Пажадаем ім поспеху!

22666359.jpg



Текст: