Пра першыя фінансы раскажуць спецыялісты Белаграпрамбанка

10:12 / 06.09.2018

У пяты раз па ўсёй краіне пройдзе рэспубліканская акцыя па павышэнні фінансавай граматнасці “Твае першыя фінансы”.

79d675ac107c58a75b1afa3c42e37632у1.jpg

Акцыя стартавала 1 верасня.  На працягу трох месяцаў –  у гэты  перыяд Белаграпрамбанк будзе ажыццяўляць свой праект –  далучыцца да яе змогуць каля 103 тысяч пяцікласнікаў па ўсёй краіне.

У рамках урокаў фінансавай граматнасці  хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. Не абыдуцца такія сустрэчы без сюрпрызаў. А кульмінацыяй гэтых незвычайных урокаў стане ўручэнне маляўнічых зборнікаў тэматычных апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фінансы».

Брашура штогод  удасканальваецца і дапаўняецца. У гэтым годзе да фінансавых казак, гісторый аб узнікненні грошай, укладах, крэдытах, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, расповедаў  пра важнасць і неабходнасці банкаў дадалі  цэлы раздзел займальных галаваломак і рэбусаў з каляровымі  ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.

Даведка

Праект “Твае першыя фінансы” вядзе свой адлік з верасня 2014 года. Тады зборнік  дзіцячых казак атрымалі каля 25 тысяч пяцікласнікаў сельскіх і некаторых гарадскіх школ. У 2015 кнігі былі ўручаны  ўжо 88 тысячам пяцікласнікаў, у 2016-2017гг. удзельнікамі акцыі сталі каля 100 тысяч чалавек. З улікам сёлетняй акцыі кнігі па фінансавай граматнасці атрымаюць каля  350 тысяч школьнікаў.

Текст: