Лідары жніва па стане на 14 жніўня

12:01 / 14.08.2018

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 14 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак:

IMG_4474.jpg

КАМБАЙНЕРЫ

З прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду:

Іосіф Станіслававіч МАСЕВІЧ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалаціў 1 073,1 тоны зерня;

Валерый Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ і Аляксандр Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 948 тон зерня;

Уладзімір Іванавіч МЯТЛЕЎСКІ і Вячаслаў Станіслававіч БАБАРЫКА з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 874,3 тон зерня.


З прапускной здольнасцю звыш 10 да 12 кілаграмаў зерня ў секунду:

Арцём Віктаравіч БАБОЙЦЬ і Аляксандр Ігаравіч МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 385,2 тоны зерня;

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты” , якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 1 354,8 тоны зерня;

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Юрый Анатольевіч КАВАЛЕЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 296,4 тоны зерня.


З прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў зерня ў секунду:

Аляксандр Станіслававіч СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, які на камбайне “Мега-208” намалаціў 581,4 тоны зерня;

Іосіф Станіслававіч ЖЭГАРЫС і Станіслаў Іванавіч БУЙКО з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, якія на камбайне “Ліда-1300” намалацілі 344,5 тоны зерня;

Валянцін Іванавіч КУРКУЛЬ З КСУП “Міхалішкі”, які на камбайне “Мега-208” намалаціў 326,8 тоны зерня.


ВАДЗІЦЕЛІ:

Валерый Францавіч ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-102 перавёз 1 782,3 тоны зерня;

Яўген Іосіфавіч ЦЯШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-102 перавёз 1 726,9 тоны зерня;

Сяргей Станіслававіч ЧАСНОЙЦЬ з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем МАЗ-555-142 перавёз 1 659,5 тоны зерня.


АПЕРАТАРЫ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” правялі дасушку 3 623,8 тоны зерня;

Юрый Іванавіч БАЛТРУКЕВІЧ, Валерый Станіслававіч СЛЫЧКО, Андрэй Анатольевіч АСТРОЎСКІ, Сяргей Уладзіміравіч ФУРС з КСУП “Варняны”, якія на сушылцы КЗСВ-40Г “ЛідАрай” правялі дасушку 3 284,2 тоны зерня.

Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Грын-вэй” правялі дасушку 3 206,8 тоны зерня.

Текст: Главный администратор