Другім укосам на Астравеччыне скошана 40% плошчаў

16:34 / 01.08.2018
Корманарыхтоўка – не менш важная сельскагаспадарчая кампанія, чым жніво. 

зялёнка.jpg

 На Астравеччыне працягваецца другі ўкос траў.
Па звестках сектара расліна­водства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 29 ліпеня другім укосам скошана 40%. У сярэднім за дзень аграрыі кладуць травы ў пракосы на 155 гектарах. Зялёная маса ўбрана на 94% плошчаў. З заданнем па нарыхтоўцы кармоў у стрэйч-плёнку аграрыі раёна справіліся напалову і нарыхтавалі 4 247 тон гэтага корму. Найлепш у гэтым накірунку спрацавалі працаўнікі КСУП «Гудагай» і «Гервяты», якія выканалі план на 67 і 64% адпаведна. Нарыхтавана 1 730 тон сена (40%) і закладзена ў сянажныя траншэі 61 940 тон «зялёнкі» (53%). 

8,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву нарыхтавана на Астравеччыне.




Текст:
Фото: Алена Гануліч