Як у “Гервятах” будуюць траншэі

09:24 / 12.07.2018
1774
1
Спецыялісты сцвярджаюць, што захоўванне травя­ніс­тых кармоў у буртах і курганах толькі стварае ілюзію забяспечанасці жывёлы фуражом. Год назад прэзідэнт краіны звярнуў увагу аграрыяў на гэта і паставіў задачу пабудаваць у кожнай гаспадарцы тэхналагічныя ёмістасці для захоўвання кармоў – сіласна-сянажныя траншэі.

IMG_4328.jpg

Малако ў каровы на языку – гэтая банальная ісціна і сёння не траціць сваёй актуальнасці. Цяпер на першы план выходзіць не колькасць, а якасць кармоў: ад рацыёну рагулі залежыць, колькі малака яна дасць. 
Зараз усе гаспадаркі раёна нарыхтоўваюць сянаж у стрэйч-плёнку, а таксама закладваюць зялёную масу ў траншэі – яны не горш за навамодную плёнку зберагуць пажыўныя рэчывы для жывёлы, безумоўна, пры захаванні тэхналогіі падчас закладкі сенажу.

Кампетэнтна

Вольга Віктараўна Умрыхіна, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання:

– Асноўная прычына зніжэння якасці травяністых кармоў – парушэнне ўмоў іх захоўвання. Ніякія канцэнтраты не змогуць замяніць нізкую спажыўнасць сапсаванага сенажу. Пры закладцы траў у бурты, а не ў спецыяльныя бетонныя траншэі, страты дасягаюць 30% – кажучы простай мовай, трэць нарыхтаванага сенажу ці сіласу выкідваецца – значыць, грошы пускаюцца на вецер. 

На Астравеччыне да канца 2018 года запланавана пабудаваць і рэканструяваць 17 траншэй, з якіх 11 будуць узведзены з нуля: у КСУП «Гудагай» пабудуюць 2 траншэі аб’ёмам 6 тысяч тон; у КСУП «Варняны» – спецыяльную пляцоўку для захоўвання кармоў і давядуць да толку 4 траншэі аб’ёмам 9 тысяч тон; гервятцы плануюць увесці 6 траншэй аб’ёмам 12 тысяч тон; у КСУП «Міхалішкі» з’явіцца новая траншэя ў Супранентах, яшчэ адну рэканструіруюць у Міхалішках; у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» трашэя ёмістасцю 2 тысячы тон з’явіцца побач з малочна-таварным комплексам «Падольцы». 

Работы па будаўніцтве ўсіх траншэй вядуцца. Праўда, ёсць праблемы з пастаўкай цэменту – а гэта  падаўжае тэрміны будаўніцтва. 

IMG_4337.jpg


У тэорыі

Пра тэмпы і нюансы будаўніцтва сянажных траншэй на Астравеччыне мы вырашылі даведацца на прыкладзе КСУП «Гервяты», дзе да канца года плануецца пабудаваць іх найбольш – шэсць.

– Сянажныя траншэі будуем побач з малочна-таварнымі фермамі і комплексам. На сённяшні дзень будуюцца дзве траншэі ў Гайголях, – расказвае вытворца работ КСУП «Гервяты»Юрый Багдзевіч. – Крыху адстаём ад запланаваных тэрмінаў, але ў будаўніцтве без праблем і накладак не бывае.

bogd.jpg

 
Факты
● На будаўніцтве траншэй  у КСУП «Гервяты» працуюць спецыялісты  Лідскай ДБПМК-72, якая спецыялізуецца на выпуску жалезабетонных пліт.
● На кожную траншэю павінен быць асобны праект. Скарыстацца адзіным, тыповым, не атрымаецца: траншэі адрозніваюцца па памерах і ўмяшчальнасці. Праекты гервяцкіх траншэй  распрацоўвала Воранаўскае раённае ўнітарнае праектна-вытворчае прадпрыемства.
● Аснову пад траншэю рабіла Смаргонскае ПМС, гравійна-пясчаную сумесь вазіла тэхніка Астравецкага аўтапарка №4.
● Цэмент набываюць у ААТ «Краснасельск­будматэрыялы», арматуру – у «Гроднадругчормеце».
● Збор дакументаў, узгад­ненне праектна-кашта­рыс­най дакументацыі з роз­нымі інстан­цыямі займае ад аднаго да двух месяцаў.

IMG_4331.jpg

10 крокаў да траншэі

Здавалася б, як і ў любым будаўніцтве, галоўнае – сродкі. Калі яны ёсць – будуй сабе на здароўе, калі іх няма – думай, дзе ўзяць. Аднак нават калі на рахунку ёсць грошы, перш чым  будаваць, патрэбна зрабіць дзесяць умоўных крокаў, кожны з якіх расцягваецца на дні, а то і тыдні.

1 крок 
атрымаць дазвол райвыканкама на будаўніцтва;


2 крок
атрымаць заключэнне ад райЦГЭ;


3 крок
атрымаць заданне на праектаванне і ўзгадніць яго з аддзелам архітэктуры райвыканкама;


4 крок 
зрабіць інжынерна-геала­гіч­ную і інжынерна-геадэ­зічную здым­кі ўчасткаў;


5 крок 
падрыхтаваць акты выбаркі кар’ераў; 


6  крок 
распрацаваць праект­на-кашта­рысную даку­мен­­та­цыю;


7 крок 
заключыць дагаворы на будаў­ніцтва; 


8 крок 
зрабіць экспертызу праекта, пры патрэбе – дапрацаваць яго;


9 крок
заключыць дагавор з прад­прыем­ст­вам, якое б ажыццяўляла тэхнічны нагляд. (У Гервятах гэтым займаецца Аст­равецкае ўпраў­ленне капі­тальнага будаў­ніцт­ва);


10 крок
пабудаваць траншэю.

IMG_4339.jpg

На практыцы
У КСУП «Гервяты» зараз актыўна будуецца спараная сянажная траншэя ў Гайголях, у якую можна будзе закласці каля 6 тысяч тон зялёнай масы.
На аб’екце падчас прыезду працавала пяць чалавек.

  – Цяпер робім мантаж сценавых блокаў, – патлу­мачыў электразваршчык ручной зваркі Лідскай ДБПМК-72 Аляксандр Цыбін. – Засталося да канца зманціраваць цэнтральную сцяну – і можна будзе рыхтаваць пляцоўку для бетанавання.

Акрамя работнікаў, на аб’екце ў Гайголях  пра­ца­валі аўтамабіль МАЗ, «Амкадор» і так званы «каток», які трамбуе пясчаны насып.  

142 сянажна-сіласныя траншэі з улі­кам будаўніцтва новых і рэканструкцыі старых ёмі­стас­цю 250 тысяч тон да канца года будзе задзей­нічана для захоўвання фуражу ў нашым раёне. 

IMG_4322 в печать.jpg



Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Комментарии
0
Гость
только фураж к зиме расти не станет
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений