Корманарыхтоўка ў лічбах
15:35 / 31.05.2018
Па дадзеных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 30 чэрвеня першым ўкосам ў раёне скошана трэць сенакосаў. За дзень касары выконваюць 5% ад плана. Зялёная маса ўбрана на 70% плошчаў ад скошанага. У стрэйч-плёнку закручана 1 108 тон травяных кармоў.
У сянажныя траншэі закладзена 8 876 тон “зялёнкі”, што складае 8% ад плану. Спякотныя дні – самы час для сенавання. У гаспадарках нарыхтавалі 268 тон (6%) гэтага корму. У цэлым па раёне нарыхтавалі 2 670 тон кармавых адзінак (4%).