Новы кіраўнік сельгастэхнікі
11:38 / 15.05.2018
На заслужаны адпачынак свайго кіраўніка Мікалая Пятровіча Харкунова праводзіў і калектыў райсельгастэхнікі. Нядаўна выконваючым абавязкі дырэктара гэтай арганізацыі прызначаны Дзмітрый Дзмітрыевіч Казакевіч.
Дзмітрый Дзмітрыевіч нарадзіўся 23 лютага 1975 года ў Смаргоні. Закончыў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі”.
Працоўную дзейнасць Дзмітрый Дзмітрыевіч пачаў у 1997 годзе з пасады электрамантажніка СМТ №41 г. Смаргонь. Затым працаваў у розных арганізацыях на розных пасадах, у апошні час – дырэктарам даччынога прадпрыемства Астравецкі райаграснаб.
Жанаты, выхоўвае дачку.
Ніна АЛЯКСЕЕВА