Каму кармоў не хопіць да вясны?

09:00 / 07.02.2018

Якім быў мінулы год для раённай жывёлагадоўлі, якая сітуацыя назіраецца на комплексах і фермах – пра гэта і не толькі мы пагутарылі з першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама Вольгай Віктараўнай Умрыхінай. 

IMG_9966.jpg

– Пачнём са злабадзённага. Як праходзіць зімоўка жывёлы на комплексах і фермах? Ці не падкінула жывёлаводам форсмажорных сітуацый раптоўнае паніжэнне тэмпературы напрыканцы студзеня?

– Зімоўка жывёлы праходзіць у штатным рэжыме. Усе  гаспадаркі былі падрыхтаваны да зімоўкі і паніжэння тэмпературы паветра. На комплексах і фермах уцеплены сістэма водапаення, вокны, дзверы. Зразумела, што, як і паўсюль, час ад часу ўзнікаюць праблемы – але гэта працоўныя моманты, якія не звязаны са  студзеньскімі маразамі. 

– А якая кармавая база створана на гэтую зімоўку для грамадскага статка.
– Тут хваліцца няма чым. Летась корманарыхтоўка пра­ходзіла пад акампанемент дажджу – адсюль і складаная сітуацыя, якая склалася ў трох гаспадарках раёна. Кармоў на зімне-стойлавы перыяд не хопіць у КСУП «Варняны», «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
Толькі КСУП «Гервяты» і «Гудагай» пад патрэбу забяспечаны травяністымі кармамі. Каб не зацягваць вырашэнне гэтай праблемы, заключаны дагаворы з іншымі раёнамі на пастаўку сенажу і сіласу. 

99.jpg



– З якімі вынікамі жывёлаводы завяршылі 2017 год? Што парадавала і засмуціла?
– У параўнанні з 2016-м пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 576 галоў, хоць колькасць кароў не змянілася і на 1 студзеня гэтага года складае 10 095 галоў. Летась у сярэднім ад каровы надаілі 5 768 кілаграмаў малака – гэта пяты паказчык у вобласці з сямнаццаці раёнаў. Гэта не можа не радаваць. 
Што тычыцца валавой вы­творчасці малака, то за міну­лы год на фермах і комп­лексах раёна надаілі 59 110 тон – крыху не дацягнулі да 2016 года. Прычыны зніжэння  – у праблемах кармавой базы.  
На перапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўлена 51,6 тысяч тон малака, што складае 99 працэнтаў да ўзроўню 2016 года. Яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме малочнай вытворчасці раёна дасягае 87,4 працэнта. Ад агульнай колькасці гатункам экстра рэалізавана 34,3 працэнта малака, вышэйшым – 40,2, першым – 25,5.  У апошнія два гады значна палепшылася якасць малака ў саўгасе «Падольскі». 
 
– А як справы з вытворчасцю мяса? 
– Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы за мінулы год па раёне склала 610 грамаў (-65 грамаў да 2016 года). Лідар традыцыйны – КСУП «Гудагай», жывёлаводы якога атрымалі ў сярэднім па 703 грамы ад кожнай галавы на адкорме і дарошчванні. Добры вынік паказалі і жывёлаводы КСУП «Гервяты», дзе прывагі склалі 735 грамаў.

За год валавая прывага буйной рагатай жывёлы  вагаецца ў межах 4 997 тон – гэта на 10 працэнтаў менш, чым у 2016 годзе.

446.jpg


– Чыю працу можаце адзначыць, а каго, наадварот, пакрытыкаваць?
– Часта бываю на фермах і комплексах раёна. Сваю порцыю крытыкі ўжо атрымалі тыя, хто не спяшаўся парупіцца. Адзначу дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» і «Гервяты», дзе вытворчасць малака і прывагі знаходзяцца на належным узроўні.
Да 1 студзеня, згодна з Пастановай №7 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, павінна была завяршыцца масавая ідэн­тыфікацыя сельскагаспадарчай жывёлы. На фермах і комплексах раёна 100 працэнтаў жывёлы прайшло гэтую працэдуру. Добра папрацавалі спецыялісты райветстанцыі: каровы з прыватных падворкаў таксама атрымалі «завушніцы», на іх завялі пашпарты і зарэгістравалі ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме. 

– Якія задачы стаяць перад работнікамі жывёлагадоўлі раёна ў 2018 годзе?
– Галоўнае – імкнуцца нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака і паляпшаць яго якасць. Патэнцыяльная прадуктыўнасць сённяшняга раённага статка дазваляе атрымліваць па 7 670 кілаграмаў малака, трэба толькі задзейнічаць усе рэзервы. Асабліва гэта тычыцца тэхналагічнай дысцыпліны.
Летась у нашым раёне неаднаразова праходзілі семінары-вучобы, якія дазваляюць спецыялістам рознага ўзроўню жывёлагадоўчай галіны папоў­ніць веды, абмеркаваць з калегамі і экспертамі праблемныя моманты. Іх адметнасць у тым, што яны ахопліваюць значную колькасць людзей без адрыву ад вытворчасці. Гэтую традыцыю працягнем і сёлета. У лютым плануем правесці семінар, які будзе прысвечаны ўтрыманню маладняка і якасці малака, на базе МТК «Малі» КСУП «Гудагай». 
Спадзяюся, што гэты год паспрыяе жывёлаводам – і па многіх паказчыках мы зможам выправіць мінусы на плюсы. 

– Дзякуй за гутарку!

На перапра­цоўчыя прадпрыемствы пастаўлена 51,6 тысяч тон малака. 
Удзельная вага малака ў агульным аб’ёме малочнай вытворчасці раёна 87,4 працэнта. 
Ад агульнай колькасці рэалізавана малака гатункам экстра 34,3 працэнта, вышэйшым – 40,2 працэнта,першым – 25,5 працэнта.  



Вы можете задать свои вопросы 
по телефону 20-3-64 (редакция газеты) – 
и обязательно получите ответы 
компетентных людей.

Текст: