Осенняя посевная в совхозе "Подольский" идёт полным ходом

09:00 / 10.09.2013
Асенняя пасяўная – своеасаблівае перакрэсліванне ўсіх законаў прыроды: усё ў прыродзе замірае, рыхтуецца да доўгага зімовага сну – а ніва яшчэ толькі-толькі пачынае нараджаць кволенькія парасткі, якія – не варта хвалявацца! – абавязкова паспеюць да снегу як след укараніцца і нават злёгку раскусціцца.

Азімы клін саўгаса “Падольскі” сёлета складаецца з 90 гектараў азімай свірэпіцы, 450 гектараў азімага рапсу, 300 гектараў жыта, 300 – трыцікале і 750-ці – азімай пшаніцы.
Апошняя зімоўка не была асабліва спрыяльнай для азімых збожжавых культур – з трох соцень гектараў таго ж трыцікале засталося толькі 17, усю астатнюю плошчу давялося перасяваць вясной. Аднак рукі ў сейбітаў не апускаюцца, наадварот, работнікі саўгаса стараюцца максімальна якасна падрыхтаваць глебу, унесці ўсе неабходныя элементы мінеральнага харчавання, каб стварыць раслінам аптымальныя ўмовы на перыяд зімоўкі. Каб у выніку быць з хлебам.


---------------------------------------
Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.