Уборка кукурузы началась на полях совхоза "Подольский"

09:00 / 09.09.2013
З вясны выгляд кукурузных палёў не асабліва радаваў – нераўнамерныя, невысокія расліны не абяцалі разрадзіцца высокім ураджаем. Але паступова сонца і вільгаць, на якія сёлетняе лета не паскупілася, сталі выпраўляць становішча. І цяпер на большасці ўчасткаў кукуруза стаіць, як ліцвін пад Оршай – сонца гатова засланіць сваімі пачаткамі.

Саўгаснае поле “каралевы палёў” немалое – разляглося на 850 гектарах. Па словах галоўнага тэхнолага палёў саўгаса “Падольскі” Алесі Іванаўны Вялічка, 100 гектараў кукурузы будуць абмалочаны на зерне, так неабходнае цялятам на першых этапах іх жыцця. Станоўчы эфект яна дае і пры ўвядзенні яе зерня ў склад сумесі для дарослай жывёлы. Аднак асноўны накірунак выкарыстання кукурузы – прыгатаванне сіласу для грамадскага статка.


– Травы ў гэтым годзе выраслі добрыя, – гаворыць Алеся Іванаўна. – Асабліва парадавала канюшына – днямі мы прыступілі да яе трэцяга ўкосу. Аднак без кукурузнага сіласу не абысціся – гэта адзін з самых паядаемых і малакагонных відаў корму.
Уборка кукурузы ў саўгасе ўжо распачалася. Літаральна напярэдадні ў гаспадарку прыбыў новы камбайн КВК-10: дзень-два – і агрэгат, які гаспадарка даверыла механізатару Віктару Грыгаровічу, запрацаваў на поўную магутнасць.
Цяпер ужо з дакладнасцю можна сказаць: падольская “каралева” без увагі не застаіцца.



---------------------------------------
Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.