Пользуясь пластиковой картой только лично, вы сэкономите семейный бюджет

09:00 / 26.03.2013
2
У рэдакцыю газеты патэлефанавала жанчына і паведаміла пра тое, што, калі яна спрабавала зняць грошы з карткі мужа ў адным з аддзяленняў пошты, ёй адмовілі. Жанчыну цікавіла, чым абгрунтаваная адмова?

За адказам мы звярнуліся да спецыяліста аддзела рознічнага гандлю “Беларусбанка” В.І. Мушніцкага. І вось што ён паведаміў:

– Патрабаванні плацёжнай сістэмы першапачаткова былі ўведзены адначасова са стварэннем пластыкавых карт. Касір павінен зверыць прозвішча і подпіс пакупніка з ідэнтычнымі данымі ў пашпарце для таго, каб упэўніцца ў асобе пакупніка, прыналежнасці карткі, выключыць магчымасць несанкцыяніраванага адлічэння грашовых сродкаў.
Варта памятаць, што правілам карыстання пластыкавай карткай забараняецца перадаваць яе іншай асобе, нават блізкім родзічам ці сваякам (дзецям, мужу, жонцы). За парушэнне ў карыстанні банк можа зняць камісію. На дадзены момант камісійнае адлічэнне “Беларусбанка” складае адну базавую велічыню. Так што карыстайцеся сваёй пластыкавай карткай толькі асабіста – спроба без спецыяльнага на тое дазволу зняць мужаву зарплату можа скончыцца стратамі для сямейнага бюджэту.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта finance.tut.by.