Валютную выручку – у краіну

09:12 / 21.01.2012

На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці былі разгледжаны пытанні знешняй дэбіторскай запазычанасці ў Гродзенскай вобласці і мерах па вяртанні валютнай выручкі ва ўстаноўленыя тэрміны.


Калегія адзначыла, што мясцовыя ўлады і кіраўнікі асобных прадпрыемстваў прымаюць недастатковыя меры па зніжэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці і забеспячэнні выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па своечасовым вяртанні ў краіну валютнай выручкі.
Найбольшую знешнюю запазычанасць маюць прадпрыемствы г. Гродна і г. Ліды, Гродзенскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў.
Запазычанасць арганізацыям, падпарадкаваным мясцовым органам улады, па стану на 1 лістапада бягучага года ў параўнанні з мінулым годам павялічылася ў 5,2 разы і склала 172,9 мільярда рублёў. Знешняя дэбіторская запазычанасць без уліку запазычанасці па авансах склала 159,6 мільярда рублёў. Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць – 30,9 мільярда і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў 7,3 разы, з пачаткам года – павялічылася ў 9,4 разы.
Больш за 90 працэнтаў агульнага аб’ёму знешняй дэбіторскай запазычанасці прыходзіцца на прадпрыемствы ДА “Гроднамясамалпрам”.
Удзельная вага знешняй пратэрмінаванай запазычанасці ў запазычанасці арганізацыям, падпарадкаваным мясцовым органам, па стану на 1 лістапада бягучага года склала 17,9 працэнта, што вышэй паказчыка па вобласці.
Адной з асноўных прычын узнікнення пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці з’яўляецца безадказнасць кіраўнікоў пры заключэнні дагавораў паставак, нізкі ўзровень вывучэння фінансава-эканамічнага стану нерэзідэнтаў, работа праз пасрэднікаў.
Асноўным даўжніком перад арганізацыямі ДА “Гроднамясамалпрам” з’яўляецца ТАА “Паўночна-Заходні Расійска-Беларускі Гандлёвы дом”, агульная сума запазычанасці якога перад ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты” і Ваўкавыскае ААТ “Беллакт” па стану на 1 лістапада склала 6,3 мільярда рублёў.
Найбольшую пратэрмінаваную знешнюю дэбіторскую запазычанасць сярод прадпрыемстваў аб’яднання мае ААТ “Шчучынскі масласырзавод” – 15,8 мільярда рублёў.
Парушэнні парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый устаноўлены ў ААТ “Лідаграпраммаш”, ААТ “Лідсельмаш”, ААТ “Навагрудскі завод газавай апаратуры”, ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”, ААТ “Слоніммэбля”, ААТ “Альберцін”, ЗАТ “Біган”, ТАА “Біякам”, СТАА “Квінфуд”, ААТ “Лідлён”, “Гродзенская фабрыка гародніны”, ААТ “Дзятлаўская экспартна-сартавальная база”, ААТ “Баркоўскі крухмальны завод”.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў за выяўленыя парушэнні парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 20 юрыдычных асоб на агульную суму штрафу 6376,7 мільёна рублёў, 32 фізічныя асобы – на суму 10,5 мільёна рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці – 28 чалавек.


Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.