Шматдзетных маці павіншавалі ў лясгасе

16:33 / 14.10.2019

Шматдзетныя маці, якія працуюць у Астравецкім лясгасе і лясніцтвах, прымалі віншаванні ад адміністрацыі ўстановы і прафсаюзнага камітэта.

2.jpg

– Гэты дзень прыпадае на 14 кастрычніка невыпадкова: праваслаўныя сёння адзначаюць Пакровы Святой Багародзіцы. Вы гарманічна спалучаеце ролю любячых матуль, жонак з працоўнымі абавязкамі і грамадскай дзейнасцю, – адзначыў дырэктар лясгаса Рыгор Долгі, віншуючы жанчын. – Няхай дзеці радуюць вас сваімі поспехамі. Здароўя, міру і дабрабыту!

1.jpg

Кветкі і падарункі атрымалі пяцёра работніц, якія выхоўваюць больш за трох дзетак: бухгалтар Міхалішкаўскага лясніцтва Кацярына Волкава, бухгалтар Спондаўскага лясніцтва Марына Кавалеўская, эканаміст ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Аксана Князева, інжынер па ахове працы Алена Пясецкая і майстар леса Гервяцкага лясніцтва Аксана Субач.

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич