Адпачылі з ланямі і шашлыкамі
Маладыя інваліды Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі домік паляўнічага ў Задворніках.
Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла цудоўнаму адпачынку, які арганізаваў тэрытарыяльны цэнтр дзякуючы падтрымцы Астравецкага лясгаса і раённай арганізацыі “Белая Русь”.
– Раённая арганізацыя “Белая Русь” кожны год дапамагае арганізаваць для нашых выхаванцаў цікавыя паездкі па роднай Беларусі, – гаворыць супрацоўнік тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – І мы вельмі ўдзячны інжынеру па ахове лесу Андрэю Шыкаўцу, які правёў экскурсію не толькі па тэрыторыі доміка паляўнічага, але і па вальерах з аленямі і муфлонамі.
Выхаванцы тэрытарыяльнага цэнтра з задавальнннем правялі час у альтанцы, смажылі шашлык і гулялі ў мяч і дарц.
Дзень на ўлонні прыроды для маладых людзей з інваліднасцю праляцеў хутка, але надоўга зарадзіў іх бадзёрасцю і добрым настроем.