Астравецкі лясгас – лепшы ў вобласці
09:33 / 07.02.2019
Па выніках мінулага года ДЛГУ “Астравецкі лясгас” прызнаны лепшым сярод лесагаспадарчых устаноў вобласці.
Пры вызначэнні лепшага лясгаса вобласці ўлічвалася каля 30 паказчыкаў асноўных відаў дзейнасці прадпрыемстваў: экспарт піламатэрыялаў і эканамічная дзейнасць, аб’ёмы лесааднаўлення, развіццё паляўнічага турызму і іншыя.
– Гэтая перамога была б немагчымай без зладжанай работы ўсяго калектыву, дзякуючы якой мы павялічылі аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі, – падкрэсліў дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгор Долгі. – Нават няпрофільныя для лясгаса віды дзейнасці – той жа экатурызм – прыносіць нядрэнны прыбытак. Галоўнае – не стаяць на месцы і імкнуцца да новых вяршынь.