І стаў лес чыстым! Ці надоўга?

14:23 / 25.10.2018

Вучні пачатковых класаў Альхоўскай сярэдняй школы далучыліся даштогадовай акцыі “Чысты лес”.

076FPzoTErs.jpg

Дзеці частыя госці ў лесе. Экалагічнае выхаванне, культура паводзін, беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне чысціні і парадку ў лясах – пра гэта пастаянна гавораць дарослыя. І дзеці, часам, лепш, чым яны, разумеюць, што выкідваць смецце – гэта дрэнна. Але ніякія размовы не навучаць, пакуль сам не далучышся да добрых спраў па навядзенню парадку на роднай зямлі.

І мы з ахвотай далучылі да акцыі па ўборцы лесу, якая праходзіла на Астравеччыне, бо хочам, каб лес быў чыстым і прыгожым; каб у ім лёгка дыхалася і чуўся мілагучны спеў птушак; каб маглі гуляць дарослыя са сваімі дзеткамі і адпачываць турысты.

D98Szx4aScg.jpg

Валянціна МІХАЙЛАВА, настаўнік пачатковых класаў Альхоўскай СШ.


Текст: Главный администратор