От урагана пострадало более 500 гектаров леса

09:38 / 21.08.2018

Урон, які нанёс ураган лясной гаспадарцы раёна, нашмат большы, чым меркавалася напачатку.

IMG_4446.jpg

Нагадаем: 11 жніўня над Астравеччынай прайшоў навальнічны фронт, моцным ветрам былі часткова пашкоджаны многія дамы і значная плошча лясных угоддзяў. Пасля першага, павярхоўнага абследавання лесаводы лічылі, што ад урагану пацярпела каля 30 гектараў лесу, 10 з іх падлягаюць суцэльнай вырубцы.

IMG_4442.jpg

Калі ж спецыялісты правялі дэталёвае абследаванне лясных угоддзяў, высветлілася, што ўрон ад стыхіі нашмат большы: ураганам пашкоджана прыкладна 500 гектараў лесу, і 200 з іх патрабуюць суцэльнай вырубкі.

Самастойна астравецкія лесаводы з наступствамі стыхіі не справяцца – на дапамогу ім прыйдуць калегі са Смаргонскага і Іўеўскага лясгасаў. Акрамя таго, на нейкі час нашым лесаводам “пазычылі”  харвестэры – многафункцыянальныя машыны для нарыхтоўкі лесу – смаргонскае прадпрыемства “Кронаспан” і Мастоўкае БТК “Усход”.

Текст: Нина Рыбик