На Астравеччыне вызначылі лепшых вальшчыкаў лесу

14:48 / 20.06.2018
1322

Віртуозна можна іграць не толькі на музычным іструменце, але і ўпраўляцца з беназапілой – гэта паказалі раённыя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу, якія напрыканцы мінулага тыдня прайшлі ў Кямелішкаўскім лясніцтве.

vaishchiki.jpg

Штогод па ініцыятыве ДЛГУ “Астравецкі лясгас” у раёне праходзяць спаборніцтвы па вызначэнні лепшых вальшчыкаў лесу, пераможцы якіх потым абараняюць гонар Астравеччыны на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Да слова, сёлета каманда астравецкіх лесарубаў заняла 4 агульнакаманднае месца ў галіновых спаборніцтвах на абласным этапе. Найбольш ярка праявіў сябе Алег Байкоўскі, які лепш за ўсіх справіўся з валкай дрэва.

Прадэманстраваць майстэрства валодання бензапілой сёлета ў Кямелішках сабраліся лепшыя лесарубы раёна і госці са Смаргонскага лясгаса, якія выступалі па-за конкурсам. Па традыцыі спаборніцтва складалася з пяці конкурсаў: валка лесу, абрэзка галін, мантаж ланцуга бензапілы, дакладнае пілаванне і камбініраваны рэз драўніны.

vaishchiki4.jpg 

Валка лесу

Недасведчанаму можа падацца простым, што адужаць бензапілой дрэва – гэта проста: прымасціся зручней, выберы патрэбную позу – і лупі, што ёсць сілы! Але гэта не так. Аказваецца, нават невялікі ветрык уплывае на траекторыю падзення дрэва.

Што ўлічвалася?

Адхіленне ад зададзенага накірунку валкі; параметры спілу: вугал, глыбіня, шырыня падпілу; розніца вышынь паміж рэзам і падпілам.

Пераможцы

1.Юрый ЧАСНОЙЦЬ, вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва.

2. Алег МАЦКЕВІЧ, ляснік Спондаўскага лясніцтва.

3.Міхаіл МАСЕВІЧ, вальшчык лесу лесапункта.

 

Абрэзка галін

vaishchiki2.jpg

vaishchiki3.jpg

“Стрыжка” дрэва – інакш і не скажаш пра гэты этап конкурсу. Хтосьці марудзіў – і выбіраў “далікатны” рэжым, нібыта “гладзячы” бензапілой дрэва, іншы, наадварот, спяшаўся – і сукі адляталі ў імгненне вока. Удача усміхнулася не толькі самаму хуткаму, але і самаму дакладнаму.

Што ўлічвалася?

Час, выступы галін, зарэзы драўніны

Пераможцы:

1. Юрый ЧАСНОЙЦЬ, вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва.

2. Алег БАЙКОЎСКІ, ляснік Варнянскага лясніцтва.

3. Міхаіл МАСЕВІЧ, вальшчык лесу лесапункта.

   

Мантаж ланцуга

vaishchiki5.jpg

За добрую гадзіну да спраборніцтваў лесарубы сабраліся ля эпіцэнтра конкурсу. Кожны з удзельнікаў рыхтаваў да спаборніцтва сваю “напарніцу” – пілу. Як хто гэта зрабіў – можна было даведацца ў сектары “мантаж ланцуга”. Адкруціць патрэбныя гайкі, зняць ланцуг, паставіць іншы на яго месца – хтосьці, здавалася, толькі рукой павёў – і гатова, іншаму даводзілася папацець.

Што ўлічвалася?

Час і якасць зняцця шыны і замены ланцуга.

Пераможцы

1. Алег МАЦКЕВІЧ, ляснік Спондаўскага лясніцтва.

2. Алег БАЙКОЎСКІ, ляснік Варнянскага лясніцтва.

3. Міхаіл МАСЕВІЧ, вальшчык лесу лесапункта.

 

Камбінаваны рэз

vaishchiki1.jpg

Ад усталяваных на розных узроўнях з дапамогай падпорак і пазначаных “чырвоным” і “зялёным” бярвенняў трэба было “адхапіць” пілой “кругляш” вызначанага памеру.

Што ўлічвалася?

Час, адхіленне паміж верхнім і ніжнім рэзам, перпендыкулярнасць зрэзу на кожным бервяне.

Пераможцы

1. Алег БАЙКОЎСКІ, ляснік Варнянскага лясніцтва.

2. Міхаіл МАСЕВІЧ, вальшчык лесу лесапункта.

3. Юрый ЧАСНОЙЦЬ, вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва.

 

Дакладнае пілаванне

Спрыт, канцэнтрацыю ўвагі і хуткасць дэманстравалі лесарубы на гэтым этапе. Па ўмовах конкурсу, трэба было распілаваць бервяно -- але пры гэтым не зачапіць дошку, на якой яно ляжыць.

Што ўлічвалася?

Час, перпендыкулярнасць рэзу, таўшчыня недапілу, датыканне да асновы.

Пераможцы

1. Міхаіл Масевіч, вальшчык лесу лесапункта

2.Юрый Часнойць, вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва

3. Алег Байкоўскі, ляснік Варнянскага лясніцтва.

 

Па выніках усіх этапаў пераможцам спаборніцтва стаў вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва Юрый Часнойць, на другім месцы яго калега з лесапункта Міхаіл Масевіч, на трэцім – ляснік Варнянскага лясніцтва Алег Байкоўскі.

vaishchiki6.jpg

vaishchiki7.jpg

У агульнакамандным заліку перамогу святкавала каманда лесапункта. Другімі сталі лесарубы Міхалішкаўскага лясніцтва. А тройку прызёраў замкнула каманда Спондаўскага лясніцтва.

Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.


Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений