Гудагайскія школьнікі сталі пераможцамі інфармацыйнай кампаніі “Рэкі без фасфатаў”

08:51 / 18.05.2018
Гудагайскія школьнікі сталі пераможцамі інфармацыйнай кампаніі «Рэкі без фасфатаў», арганізатарамі якой з’яўляліся  Цэнтр экалагічных рашэнняў і  Кааліцыя «Чыстая Балтыка».

51b0e91f3981c1f53372cb814cb90543.jpg

У студзені настаўніца біялогіі і геаграфіі Гудагайскай сярэдняй школы Таццяна Станіславаўна Азацян  разам з юнымі эко­лагамі  з галавой акунуліся ў інфармацыйную кампанію: пра­водзілі анкетаванне  педагогаў і бацькоў, інфармацыйна-пра­па­­ган­дысцкую работу сярод насель­ніцтва, інспектавалі прамысловыя магазіны на наяўнасць мыючых сродкаў без фасфатаў, праводзілі акцыі,  флэшмобы, мерапрыемствы і ўрокі,  здымалі відэаролікі.

– Удзельнікамі рэспублі­канскай кампаніі стала 41 установа адукацыі з усёй краіны. Апошні яе этап прайшоў у Баранавічах – самых актыўных запрасілі на фестываль, падчас якога і былі  падведзены вынікі работы дзяцей і дарослых, –  расказала настаўніца Гудагайскай школы Таццяна Станіславаўна Азацян.

Лепшай установай па выніках усіх этапаў кампаніі была прызнана Гудагайская сярэдняя школа, якая апярэдзіла бліжэйшых саперні­каў на 85 балаў. Юныя гудагайскія эко­лагі і іх кіраўнік атрымалі пераможны Дыплом і былі ўзнагароджаны памят­нымі падарункамі.

Текст: