Акцыя “Зробім” пройдзе 30 красавіка

10:31 / 28.04.2018
1

Месца збору: 30 красавіка ў 10.00, мост цераз р. Страчу ў в. Селевічы і дамба ў в. Альхоўка.

Зробім 2018.jpg

Трэці год запар гаспадар аграэкасядзібы «Хутар «Камарышкі» Аляксандр Дарашэвіч запрашае на ўборку берагоў рэк ад смецця.
Сёлета плануецца  прыбраць ад смецця два месцы на берагах ракі Страчы: адно – у вёсцы Селевічы, другое, дзе традыцыйна праходзяць турзлёты, – ля пасёлка Альхоўка. 

– Раней мы разам з сябрамі праводзілі падобныя ўборкі, –  расказвае Аляксандр Дарашэвіч. – Для чаго? Прывучаны з павагай ставіцца да прыроды. Падобныя акцыі – невялiкая падзяка прыродзе за чыстыя паветра i ваду. Падчас такiх уборак мы не толькi расказваем, але i паказваем, да чаго могуць прывесці безадказныя адносiны да навакольнага асяродзя.

Пасля ўборкi «Хутар «Камарыш­кi» запрашае ўсіх на гарбату i спартыў­нае спаборнiцтва. 

Кантакты: +375296519501 i суполка ў ВК https://vk.com/zrobim_ostrovec

 

Текст: Главный администратор