Беражом прыроду?
10:45 / 17.04.2018
1
Праверка паказала, што не поўнасцю выкананы мерапрыемствы па падтрыманні ў належным стане палос адводу аўтамабільных дарог: на Астравеччыне гэта зроблена на 82%, на Ашмянчыне – на 77, на Воранаўшчыне і Дзятлаўшчыне – на 81 і 39%, у Зельвенскім і Слонімскім раёнах – на 35%, у Свіслацкім – на 27.
Акрамя гэтага, у Мастоўскім раёне на тэрыторыі ля ачысных збудаванняў былі выяўлены факты выкідвання ёмістасцей ад масел у масіў дравесна-кустарнікавай расліннасці. У Воранаўскім раёне за 10 месяцаў мінулага года нават не пачалі ўстанаўліваць кантэйнеры для збору смецця і адпрацаваных масел.
У Гродзенскім, Іўеўскім, Свіслацкім раёнах не выкананы заданні па падрыхтоўцы і навядзенні парадку на палігонах і міні-палігонах.
Былі выяўлены і іншыя парушэнні прыродаахоўчага заканадаўства.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 суб’ектаў гаспадарання на суму 6 440 рублёў і 24 фізічныя асобы на агульную суму 1 725 рублёў.