Экапаляўнічы турызм набірае абароты

11:15 / 20.12.2017
Экалагічны турызм у ДЛГУ «Астравецкі лясгас» з года ў год набірае абароты: толькі сёлета па экалагічнай сцяжыне леснікоў прайшлі больш за 750 школьнікаў раёна.

Обои с million-wallpapers.ru 1920x1080.jpg

Распрацаваны спецыялістамі лясгаса маршрут карыстаецца папулярнасцю ў замежнікаў і землякоў. Установы адукацыі раёна ладзяць для сваіх выхаванцаў адмысловыя экскурсіі па ўгоддзях лясгаса. Сёлета вучні наведвалі паляўнічы домік у Задворніках і прайшліся па экалагічнай сцяжыне «У Альбекаў», якая пралягае праз вальерныя ўгоддзі гаспадаркі. 
Не абыйшлі ўвагай дзеці і прыватны музей флоры і фаўны ў Трокеніках. 

Текст: