Очистим островецкие леса вместе

10:15 / 04.10.2017
2

На тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Астравеччыны, у гэтую суботу пройдзе штогадовая добраахвотная акцыя “Чысты лес”.

Нягледзячы на павышэнне ўзроўню экалагічнай культуры насельніцтва, смеццевыя звалкі ўсё роўна з незайздросным пастаянствам “вырастаюць” у лясах.

1179719.jpgСем гадоў назад па ініцыятыве Мінлясгаса ў Беларусі стартавала акцыя “Чысты лес”. За гэты час у яе з’явіліся прыхільнікі: школьнікі, працоўныя калектывы, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў штогод у выхадны дзень разам з прафесійнымі лесаводамі адпраўляюцца ў лес. Мэта адна – ачысціць ад

смецця галоўнае багацце нашай краіны.

Адчуць сябе лясным выратавальнікам можа кожны. Для гэтага трэба звярнуцца ў Астравецкі лясгас або лясніцтва па месцы жыхарства.

Ад вас патрабуецца толькі жаданне, пра ўсё астатняе – інвентар, падвоз, вываз смецця – паклапоціцца ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.

Алена ГАНУЛІЧ.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Текст: Главный администратор