16:02 / 21.07.2010
9282
2

З перамогай вярнулася з 21-й міжнароднай біялагічнай алімпіяды, якая праходзіла ў горадзе Чангвон, што знаходзіцца ў Паўднёвай Карэі, выпускніца гімназіі №1 г.п. Астравец Анастасія Вайшнаровіч.
Да гэтага Насця ўдзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі, дзе заваявала дыплом І ступені, пасля чаго была ўключана ў зборную каманду Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў... Читать далее

15:27 / 21.07.2010
10145

Прыкра і горка ўсведамляць, што ў ХХІ-м стагоддзі нашым дзецям неабходна абарона. Ды яшчэ ад каго? Ад родных бацькоў. Сорамна, што мамы і таты забываюць пра сваё асноўнае прызначэнне і не думаюць у першую чаргу пра сваіх дзяцей, а знаходзяць сабе іншыя заняткі па душы, часам згубныя. Але гэтыя дрэнныя... Читать далее

15:20 / 21.07.2010
7827
7

На гэтым караблі, які насіў імя Леаніда Дзёміна, аднаго з рэвалюцыйных матросаў знакамітай сваім халастым стрэлам “Аўроры”, прайшло ўсяго толькі паўгода майго жыцця. Не палова, канешне. Але хіба адным толькі тэрмінам вымяраецца наша жыццё? Ёсць рэчы, значна даражэйшыя за дні, месяцы і нават гады. Невымяральныя безаблічнай, халоднай мовай лічбаў.
Некалькі год... Читать далее

14:57 / 21.07.2010
8044

Сёння ў гасцёўню “Візаві” мы запрасілі дзвюх жанчын, якія трымаюць на сваім двары жыўнасць – карову, свіней, курэй, а рэшткі прадукцыі здаюць дзяржаве. Нашымі гасцямі сталі Галіна Валянцінаўна Замара, жыхарка вёскі Вялікія Якентаны, і Ганна Станіславаўна Карнэцкая з вёскі Лоша, а нашу гутарку мы прысвяцілі ўтрыманню хатняй жывёлы на вясковым... Читать далее

14:06 / 20.07.2010
8258

Ліпень – гэта цвіценне. Буйства траў і кветак, разгул колераў і іх незлічоных адценняў. Гэта размякчэлая пад гарачымі промнямі сонца, разняволеная радасць існавання, калі ад спёкі з галавы выпараюцца трывожныя думкі, і ты нарэшце прымаеш жыццё такім, якое яно ёсць.
Ліпень – гэта даспяванне. Доўгачаканыя з пупырышкамі агурочкі з ўласнай градкі,... Читать далее

16:44 / 19.07.2010
8745

У нядзелю вечарам раптам падзьмуў даволі моцны вецер, хуткасць якога часам дасягала амаль 12 метраў за секунду. І, як гэта бывае, ён нарабіў шмат бяды: зрываў дахі, ламаў галлё і нават валіў дрэвы….
Многія гаспадары, калі вецер суціх, самастойна змаглі прыбраць наступствы буры. А ў некаторых выпадках прыйшлося выклікаць на дапамогу... Читать далее

16:36 / 19.07.2010
9084

А ну, дай патэлефанаваць!
У Астравецкі РАУС звярнуўся са скаргай жыхар Астраўца.
Як паведаміў мужчына, 5 ліпеня каля 15.00 на СТА філіяла аўтапарку да яго падышоў адзін яго “знаёмы” і нанёс некалькі ўдараў у грудзі і ў твар, пасля чаго забраў мабільны тэлефон. Міліцыяй па гэтай справе праводзіцца праверка.
Наступствы ночы…
Здаецца, усе ведаюць,... Читать далее

16:30 / 19.07.2010
8704

На мінулым тыдні адбыўся чарговы дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Удасканаленне работы мясцовых Саветаў з насельніцтвам”.
Асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Саветы дэпутатаў. Яны выбіраюцца грамадзянамі і з’яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі на адпаведных адміністрацыйных тэрыторыях. Мясцовыя Саветы ў сваёй дзейнасці кіруюцца найперш інтарэсамі грамадзян, улічваючы пры гэтым і... Читать далее

11:46 / 16.07.2010
8312

13 ліпеня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя саракагадоваму юбілею Астравецкага завода “Радыёдэталь”. Гэта сур’ёзны ўзрост як для чалавека, так і для прадпрыемства – узрост сталасці, калі пройдзена нямала і за плячыма ёсць багаты вопыт, і ў той жа час маладосці, бо наперадзе яшчэ доўгі... Читать далее

16:49 / 15.07.2010
7612

У тым, што думка матэрыяльная і нашы жаданні маюць уласцівасць спаўняцца – праўда, часам не зусім так, як нам хацелася б – я ў чарговы раз пераканалася гэтым летам. Заўсёды марыла падарожнічаць, знаёміцца з новымі мясцінамі і людзьмі, назапашваць уражанні. Па меры магчымасці ажыццяўляла гэтыя жаданні… А гэтым летам... Читать далее