15:57 / 06.07.2010
11465

На нядаўна прайшоўшым у Астраўцы конкурсе прыгажосці, пра які падрабязна расказала “Астравецкая праўда”, званне І Віцэ-Міс атрымала медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення ЦРБ Ганна Лапінская, а ІІ Віцэ-Міс стала юрысконсульт Астравецкага райспажыўтаварыства Таццяна Рабянок.
Сёння ў гасцёўню “Візаві” адказаць на нашы пытанні мы запрасілі менавіта гэтых дзвюх маладых, актыўных і прыгожых дзяўчат.
–... Читать далее

15:35 / 06.07.2010
11132

У хрысціянскай традыцыі святыя Пётр і Фяўронія Мурамскія іграюць асаблівую ролю. Іх жыццё – гісторыя ўзаемаадносін мужа і жонкі, якія здолелі пераадолець усе складанасці доўгага і цяжкага зямнога шляху, паказаўшы ідэал хрысціянскай сям’і. Тыя радасці і праблемы, з якімі давялося ім сутыкнуцца восем стагоддзяў назад, актуальныя і да гэтага дня.... Читать далее

15:27 / 06.07.2010
11554
1

Добрая навіна аб тым, што ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла ў свет кніга выбраных твораў Казіміра Сваяка (Канстанціна Стэповіча) разляцелася па Астравеччыне імклівай ластаўкай. І пакуль прыхільнікі творчасці нашага святара-паэта і бібліяфілы яшчэ толькі шукаюць, дзе можна набыць цудоўную навінку, да многіх жыхароў Астравеччыны кніга пастукалася сама…



Астравецкі райкам Беларускага рэспубліканскага саюза... Читать далее

16:26 / 05.07.2010
12345

У верасні мінулага года мы ўжо пісалі пра тое, што Варнянскі дзіцячы сацыяльны прытулак выйграў 3 мільёны рублёў ад “Ваша лато”. І вось зноў фартуна ўсміхнулася нашаму раёну. 30 чэрвеня дабрачынная акцыя “Ваша лато – дзецям” зноў прыехала ў Варняны да выхаванцаў сацыяльнага прытулку.
Супрацоўнікаў “Ваша лато” на чале з піар-менеджэрам... Читать далее

16:21 / 05.07.2010
11730

За гэты месяц імёны астраўчан прагучалі ў Расіі, Украіне і на тэрыторыі нашай краіны.
У пачатку чэрвеня ў Маскве праходзіў чэмпіянат Еўропы па боксу сярод дарослых. У вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў прыняў удзел член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, майстар спорту, астраўчанін Сяргей Лобан. Сапернікам нашага земляка стаў двухкратны прызёр Еўропы... Читать далее

14:15 / 02.07.2010
10349

Некалькі гадоў таму мне пашанцавала паўдзельнічаць у падарожжы па Польшчы. Маршрут пачынаўся з духоўнага цэнтра гэтай краіны – Чэнстахова.
Амаль у кожным каталіцкім доме ёсць копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, галоўная адметнасць якога – шрамы на твары Чорнай Мадонны.
“Басурмане захапілі храм, дзе быў гэты абраз, – расказвала ў дзяцінстве мама. –... Читать далее

13:53 / 02.07.2010
11396

На пытанне, які ваш самы любімы прадуктовы магазін у Астраўцы, многія адказваюць амаль аднагалосна – “Гермес”. “Вернісаж” прапануе астраўчанам шырокі выбар тавараў для дома, а новы магазін шпалераў “Асарці” вызваляе вас ад неабходнасці ехаць у вялікі горад у пошуках “вопраткі” для сцен вашай кватэры. А смачны водар свежавыпечанага хлеба, румяныя... Читать далее

15:41 / 01.07.2010
10867

Пасля таго, як у адным з красавіцкіх нумароў выйшаў артыкул пра ксяндза Пятра Нямыцкага, які працаваў у Астравецкім касцёле святых Казьмы і Дзям’яна да- і падчас вайны, у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар станцыі Гудагай Іван Францавіч Мацкевіч і расказаў, што яго цешча, Марыя Антонаўна Бернатовіч, таксама памятае былога пробашча і гатова... Читать далее

15:36 / 01.07.2010
12004

У ёй упершыню даволі поўна сабрана творчая спадчына нашага таленавітага земляка, святара-паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стэповіча). Акрамя вядомых выданняў – зборніка вершаў “Мая ліра”, дзённіка “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі”, п’ес “Янка Канцавы” і “Купалле”, у кнігу ўвайшлі вершы, апавяданні, публіцыстыка, літаратурная і мастацтвазнаўчая крытыка Стэповіча. Упершыню паводле аўтографаў... Читать далее

15:16 / 01.07.2010
12139

У суботу ў другой палове дня гасцей сустракалі на астравецкай зямлі. Нягледзячы на тое, што да Астраўца кіруючыя работнікі ўжо наведалі Шчучынскі, Лідскі і Навагрудскі раёны, настрой у іх быў добры, і яны з задавальненнем знаёміліся з нашымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.




Экскурсія па Астраўцу пачалася з наведвання вытворчага ўпраўлення “Астравецрайгаз”,... Читать далее